Рознае
13 Снежня 2015
1 313
Антон Саладуха збіраецца «надушыць» Салiгарчан
Антон Саладуха збіраецца «надушыць» Салiгарчан
Праз некальні дзён адзін з сыноў Аляксандра Саладухі Антон прыедзе ў Салігорск са сваім камерцыйным праектам - продаж парфуму.

— Антон, ты заняўся продажам парфуму. Атрымліваецца, на творчасці зарабіць не атрымалася?

— Спяваць проста надакучыла. І я вырашыў прыдумаць нешта сваё. У канцы жніўня мы з таварышам адкрылі інтэрнэт-краму парфумерыі. Гэта першая выстава-продаж на выездзе. Селі, паглядзелі мапу і вырашылі паехаць у Вілейку.

— І як поспехі?

— Паціху, але хацелася б і лепш. У Вілейку мы прывезлі копіі дарагога парфуму ад вядомых брэндаў. Будзем тут яшчэ пару дзён, да нядзелі. Потым думаем паехаць у Салігорск.

 

• Браты-блізняты Саша і Антон Саладухі неаднаразова з’яўляліся на сцэне з бацькам і гастралявалі разам з ім. З 2007 года яны далі больш за 500 канцэртаў у Беларусі, Украіне і Расіі.

kraj.by

Каментары
Таксама вам будзе цікава