ЛюдзіРознаеЭканоміка
30 Лістапада 2015
1 512
Беларусь: ад дабрачыннасці, рэлігіі да шчасця і лішняй вагі
Беларусь: ад дабрачыннасці, рэлігіі да шчасця і лішняй вагі
У канцы кастрычніка беларусы ўвайшлі ў лік самых крэатыўных нацый , а ў новым рэйтынгу дабрачыннасці апусцілі на 20 пазіцыяў.  Салігорск.орг паглядзеў і на іншыя нечаканыя рэйтынгі і на месца краіны ў іх.

Рэйтынг добрых краінаў: 82

Даследванне ахоплівае ўнёсак кожнай краіны ў развіццё чалавецтва. Улічваюцца дасягненні ў культуры і навуцы, захады да ўмацавання міжнароднай бяспекі і парадку, ахову здароўя і навакольнага ассяроддзя.

Беларусь на 82-м месцы, перад намі Індыя і Казахстан, за намі Латвія і Ліван. Наш лепшы паказчык у катэгорыі “Навука і тэхналогіі” — 36-я пазіцыя, горшы ў “Планета і клімат” — 118-ы радок. Самая лепшая краіна для чалавецтва — Ірландыя, другая — Фінляндыя. ЗША — 21-я, Расійская федэрацыя — 95-е месца.

Рэйтынг IQ: 10

Рэйтынг грунтуецца на даследванні 113-ці краінаў на прадмет сярэдняга ўзроўня IQ іх жыхароў. Самыя “сярэднеразумныя” людзі жывуць у Сінгапуры (108 пунктаў), горш здаюць тэсты ў Экватарыяльная Гвінеі (59). Беларусы на 10-м месцы, штопраўда, дзелім мы яго з разам з мальтыйцамі, украінцамі і расіянамі. Паводле рэйтынгу, наш сярэдні вынік — 97. Амерыканцы нас апярэджваюць толькі на адзін пункт.

Індэкс адукацыі: 21

Рэйтынг улічвае ўзровень граматнасці насельніцтва, працягласці навучання і працэнта студэнтаў/вучняў на дадзены момант, а таксама чаканай працягласці навучання ў будучыні. Беларусь займае 21 пазіцыю, побач з намі Польшча, Швецыя, Фінляндыі і Францыя.

Рэйтынг тоўстых: 22

Рэйтынг грунтуецца на дадзеных Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя (WHO) і ўлічвае колькі працэнтаў ад папуляцыі (15+) мае лішнюю вагу. Беларусы на 22-м месцы, што азначае наяўнасць непатрэбных кілаграмаў у 66,8%. Горш за ўсё справы выглядаюць у Науру (94,5%), лепш — у Эрытрэі (4.4%).

Значэнне рэлігіі: 39

59% працэнтаў беларусаў станоўча адказалі на пытанне аб важнасці рэлігіі і па гэтым паказчыку мы апынуліся на 39-м месцы сярод найбольш секулярыстычных краінаў. Менш за ўсё рэлігія важна жыхарам Кітая, Эстоніі, Японіі і Швецыі. 100% лічаць рэлігію важнай у двух краінах — Самалі і Нігеры. За імі ідзе Шры-ланка, Бангладэш, Інданэзія і Дэмакратычная рэспубліка Конга.

Рэйтынг недзеяздольнасці дзяржаваў: 90

Рэйтынг улічвае эфектыўнасць дзяржаўных інстытутаў, узровень карупцыі, дэмаграфічную сітуацыю і стан эканомікі. Беларусь на 90-м месцы. Чым ніжэй краіна ў рэйтынгу, тым лепш. Усяго 177 пазіцый, на апошніх лепшых месцах — Швецыя, Данія і Нарвегія. Высокі ўзровень трывогі выклікаюць Чад і Афганістан, адпаведна, першае і другое месцы.

Нашы суседзі па рэйтынгу — Малдова, Марока і Мікранэзія.

Сусветны рэйтынг дабрачыннасці: 103

Рэйтынг суадносіць дадзеныя аб узроўні даходаў і тым, наколькі людзі гатовы ахвяраваць сродкі на дабрачыннасць альбо дапамагаць незнаёмым людзям. Чым ніжэй, тым адпаведна сітуацыя горш. Нашы суседзі пра рэйтынгу — Ірак і Бенін.  Апошняе 153-е месца ў Мадагаскара, найбольш ахвярныя людзі жывуць у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Ірландыі.

Міжнародны індэкс шчасця: 104

Рэйтынг улічвае узровень даходаў, працягласць жыцця, задаволенасць жыццём, стан навакольнага ассяродку. Паводле аўтараў, канчатковая мэта людзей не быць багатымі, а быць шчаслівымі. Таму проста лічыць грошы неправільна.

Беларусам налічылі 104-е месца. Самыя шчаслівыя жыхары планеты жывуць у Коста-Рыцы, Дамініканскай рэспубліцы і Ямайцы. Найбольш сумна жыць у Танзаніі і Зімбабвэ.

Глабальны індэкс міру: 96

Рэйтынг улічвае злачыннасць і гвалт унутры краіны, выдаткі на войска і знешнія вайсковыя аперацыі. Самая міралюбівая краіна ў свеце — Ісландыя, мірныя беларускія людзі толькі а 96-м месцы. Самалі, Афганістан і Судан замыкаюць спіс.

Рэйтынг этнічнай і культурнай разнастайнасці: 100

Рэйтынг паказвае верагоднасць таго, што два прадстаўніка адной папуляцыі не належаць да адной культурнай ці этнічнай групы. Па гэтым паказчку, Беларусь на 100-м месцы, за намі Бельгія, а перад Барбадос. Калі дадаць катэгорыі мовы і рэлігіі, то мы падымемся на 18-е месца ў свеце.

 

Іван Шыла, saligorsk.org

 

Каментары
Таксама вам будзе цікава
04 Студзеня 2016
1 609
Цифра дня