Рознае
24 Кастрычніка 2015
1 660
Будучыня дэмакратыяў
Будучыня дэмакратыяў
Гісторыя дэманструе, што палітычныя сістэмы не бываць вечнымі. Любы лад даволі хутка трансфармуецца. З развіццём высокіх тэхналогій такія працэсы толькі паскорацца. І пакуль мы змагаемся за дэмакратыю ў Беларусі сама дэмакратыя можа істотна змяніцца. Іван Шыла прапануе падумаць над магчымымі сцэнарамі.

Галасаваць часта

Электронныя выбыры ўжо рэальнасць —  у Эстонія так галасаюць 10 год, а на апошніх выбарах кожны чацвёрты абіраў праз Інтэрнэт. Верагодна, з развіццём і пашырэннем тэхналогій галасаваць стане прасцей, танней і хутчэй.  Тады выбараў можа стаць больш, на галасаванне можна будзе выносіць прасцейшыя і менш значныя пытанні, а лакальныя супольнасці наогул змогуць наблізіцца на прамой дэмакратыі — выгульваць сабак у парку ці вырашаць можа не мэр, а самі грамадзяне праз інтэрнэт.

Магчыма, атрымае падтрымку ідэя галасаваць за кожнае дзеянне палітыка. У Мексыцы маладыя людзі арганізавалі Net Democracy Party. Яны абяцаюць, што ў выпадку атрымання мандату, іх кандыдат будзе кіравацца выключна інтарэсамі выбарцаў — для гэтага і праграму распрацавалі, Democracy OS. Перад кожным галасаваннем у парламенце будзе галасаванне выбарцаў онлайн — а пасля дэпутат проста павінен выканаць волю народа. Праўда, пакуль на выбарах партыя Інтэрнэту прайграла,  а сама ідэя мае шмат слабых месцаў. Напрыклад, незразумела, што будзе ў выпадку калі дэпутат не захоча падпарадкоўвацца выбарцам, хто будзе гэтымі выбарцамі з магчымасцю галасаваць і наколькі адзін голас наогул будзе мець уплыў.

Як і электронныя выбары — швайцарцы і без іх вырашаюць мноства пытанняў праз рэферэндумы, людзі больш актыўныя, калі гаворка ідзе пра галасаванне. А агулам у Еўропе моладзь усе часцей выбары ігнаруе. Наколькі ў будучыні людзі захочуць галасаваць часта вялікае пытанне.

Піа Манчыні, рухавік Net Democracy Party

Латэрэя

Форма кіравання, калі выпадковыя людзі праз латэрэю атрымоўваюць магчымасць прымаць рашэнні называецца дэмархія. Лёсаванне практыкавалі ў Афінах, нейкі час у канадскіх правінцыях Антарыё і Брытанская Калумбія. Можна правесці аналогію з судом прысяжных у ЗША, дзе склад абіраецца выпадкова. Нешта такое можа быць і з палітыкамі. Прыхільнікі такой сістэмы разлічваюць на меншую карупцыю і меншы ўплыў палітычнай адказнасці перад выбарцамі і патрыямі.

Улада старыкоў

Некаторыя футуролагі кажуць пра яе непазбежнасць — працягласць жыцця доўжыцца, людзі старэюць, а час часта дазваляе назапашваць не толькі хваробы, але ўплыў і рэсурсы. Гэта называецца герантакратыя, калі ўлада афіцыйна ці фактычна належыць старэйшым людзям. Таксама не новая форма — да яе можна аднесці эпоху застоя ў СССР, сённяшні Ватыкан альбо ролю старэйшын у народаў Каўказа. У Беларусі, дарэчы, большасць дэпутатаў альбо чыноўнікаў вышэйшага звяна мае за 50. 

 

Сусветны ўрад

Да такой формы кіравання нас рыхтуюць фантастычныя фільмы. Ёсць прэзідэнт планеты альбо планетарны парламент, няма межаў і такая вось глабальная краіна.

Такі варыянт нельга выключаць, але гэта гаворка пра далёкую будучыню. Сёння існуе дастаткова шмат наднацыянальных інстытутаў, але сфера іх адказнасці параўнальна малая. Нават ААН нельга назваць эфектыўнай арганізацыяй.

Хоць нельга забываць пра тое, што свет усё ж, хутчэй яднаецца, чым раз’ядноўваецца: Кітай часоў дынастыі Цынь, Еўразвяз, Злучаныя Штаты Амерыкі. На планеце ўсё менш межаў і глабальная эканоміка. Таму, адлегласць да даты аб’яднання Кітая можа быць большая, чым да дня інаугурацыі першага прэзідэнта Зямлі.

Прэзідэнт Зямлі ў фільме “Пяты элемент”

Дзяржавы-карпарацыі

Пра гэта, канешне, лепш распавядуць антыглабалісты, але падставы чакаць чагосці падобнага ёсць. Сёння Гугл гэта не толькі пашукавік, а дзесяткі разнастайных бізнэсаў, ад адукацыі да мабільнай сувязі і аўтамабіляў. Роля карпарацыяў расце і яны ўсё больш уплываюць і хочуць уплываць на наша жыццё. Любоў да касметычнага брэнда прывіваюць з дзяцінства і прапануюць суправаджэнне да канца жыцця, ваш халадзільнік кантактуе з роварам і праз спадарожнік адной і той жа карпарацыі. І гэта ўжо рэчаіснасць. Што будуць вырашаць карпарацыі праз 30-40 год цяжка ўявіць. Таму, кіраўніцтву Беларуськалія варта задумацца над інвеставаннем у непрофільныя актывы.

Акаунт у любой дзяржаве

Зноў Эстонія. Ужо зараз кожны можа атрымаць электроннае грамадзянства гэтай краіны, заплаціўшы 50 еўра. Пакуль гэта, праўда, не дазволіць вам наведаць нават саму краіну, але скарыстацца электроннымі паслугамі дзяржавы можна: зарэгістраваць фірму ў нелькі клікаў, плаціць падаткі онлайн ці падпісваць дамовы з дапамогай электроннага подпісу.

Ды і многія з нас спрабавалі стаць грамадзянамі БНР, запоўніўшы форму на сайце.

Не трэба чакаць, што ў будучыні мы пачнем існаваць у некалькіх прасторах. Дарогі, дрэвы і азёры прыйдзецца дзяліць з фізічнымі суседзямі. А вось плаціць падаткі, галасаваць і падпарадкоўвацца законам, магчыма, мы будзем абсалютна ў розных віртуальных краінах.

Пакуль у БНР не выходзіць увасабіцца ў РБ, магчыма, ураду варта падумаць пра пашырэнне віртуальнай значнасці Рэспублікі і ствараць перавагі для яе электронных грамадзянаў.

Улада ў самых разумных

Такі від палітычнай сістэмы можна сустрэць у фантастыцы — улада аддаецца самым разумным і рацыянальным. Наакратычнае грамадства апісвае Гэрберт Уэльс у кнізе “Людзі як Богі” альбо Станіслаў Лем у “Суме тэхналогіі”.

Калі пафантазіраваць, то можна прадказаць і ўладу суперкамп’ютэра —  калі рашэнні будуць прымацца сыходзячы з разлікаў машынаў, адрынаючы чалавечыя пачуцці, страхі і чаканні. Сёння гэта працуе паўсюль — пралічваюцца лепшыя сцэнары, праектуюцца будынкі і прагназуюцца эпідэміі. Палітычныя сцэнары пакуль пішуцца выключна людзьмі.

Аўтаномныя гарады

Ёсць меркаванне, што пасля глабалізацыі надыйдзе эпоха асобных супергарадоў. Прынамсі, прагноз ЦРУ на 2030 год ужо ўтрымоўвае інфармацыю пра звышгарады — аб’яднанні мегаполісаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі больш чым адной краіны. (http://nn.by/?c=ar&i=141604&lang=ru)

Дзяржавы знікнуць, застануцца шматмільённыя гарады, робаты на фермах і  рэдкія “рамантыкі-вар’яты з мілым у шалашы”. Ну вось, Мінск, Лагойск, Барысаў,  Фаніпаль, Дзяржынск, Смалявічы і Жодзіна — і наш беларускі супергорад.

 

У агламерацыі Токіё сёння жыве каля 33 млн. чалавек, ВУП набліжаецца да 2 трлн долараў (Беларусь, Латвія, Польшча, Літва і Украіна разам маюць каля 800 млрд)  і кожная дзесятая кампанія са спісу Fortune 500 менавіта адтуль.

 

Разумныя гарады і дзяржавы

Разумны горад будучыні — агульная электронная сістэма, дзе інфармацыя імгенна перадаецца туды, дзе яна патрэбна. У выпадку пажара пра гэта праз секунду даведваюцца пажарныя,  пешаход даведваецца аб спазненні аўтобуса і пагрозе захварэць на грып у кавярні за углом, энэргія выдаткоўваецца звышразумна адпавядаючы секундным патрэбам гораду. Роля мэнеджэраў, палітыкаў, лабістаў і функцыянераў змяншаецца, а роля інфармацыі павялічваецца. Некаторыя крокі ў гэтым кірунку ўжо робяцца, магчыма, калісці можна будзе казаць і пра разумныя дзяржавы.

Ядзерная зіма і першабытны лад

Мы, безумоўна, верым у разумныя гарады і рацыянальныя ўрады, але ў жыцці ўсё крыху па-іншаму. Войны не спыняюцца, ад ядзернай зброі ніхто не спяшаецца адмаўляцца і гэта бачна на гадзінніку Суднага дня. Ды і хто ведае, як краіны будуць падымацца з каленаў праз 20-30 год. 

У 2015 гадзіннік Суднага дня паказвае 23-57. Навукоўцы аналізуюць не толькі пагрозу ядзернай вайны, але і магчымыя экалагічныя катастрофы. Самы горшы час фіксаваўся ў 1953 — тады ЗША і СССР выпрабавалі тэрмаядзерныя бомбы. Лепшы ў 1991, пасля распаду СССР.

Каментары
Таксама вам будзе цікава