ГорадЛюдзі
08 Кастрычніка 2015
1 363
Чаму трэба назіраць за выбарамі?
Чаму трэба назіраць за выбарамі?
11 кастрычніка ў Беларусі адбудуцца выбары прэзідэнта. Шмат для каго вынік прадказальны, але незалежнае грамадства заклікае стаць назіральнікамі. Салігорск.org сабраў сем прычынаў, чаму трэба ісці на ўчасткі і кантраляваць падлік галасоў.

Бяспечная магчымасць удзельнічаць у палітыцы

Верагоднасць таго, што вас затрымаюць вельмі маленькая. Гэта адбываецца ў адзінкавых выпадках, калі назіральнікі актыўна супраціўляюцца выдаленню з участка. Паступаць так праваабаронцы не раяць. У астатнім, назіранне гэта масавая з’ява, тысячы чалавек будуць кантраляваць выбарчы працэс. На сёння гэта самая бяспечная форма ўдзелу ў палітычным жыцці краіны — назіральнікаў не выганяюць з універсітэтаў і не звальняюць з працы.

Паглядзець як сапраўды выглядаюць выбары і даведацца адкуль бяруцца такія вынікі

Назіранне гэта простая і цікавая форма кантроля за прынняцьцем істотных рашэньняў у межах краіны. Механізм фальсіфікацый, негледзячы на тое як прагаласуюць выбаршчыкі, дастаткова адладжаны. І незалежна ад сапраўднага выніку, ён будзе ўжыты і гэтым разам. Адная і тыя ж людзі гадамі ўзначальваюць камісьсіі і вы пабачыце, што такое падлік галасоў па-беларуску на свае вочы.

Пазнаёміцца з людзьмі, якія падзяляюць вашыя погляды

Насамрэч быць назіральнікам — быць часткай вялікага кам’юніці якім неабыякавы лёс краіны. Адчуць, што рэальны моц людзей звязана з сеткавай структурай грамадства і з аб’яднаньнем волі свабодных грамадзян. Чым больш людзей мае магчымасьць мець свою волю, тым савакупная колькасьць гэтых воль робіць гэтае грамадства магутным. І, пасля, зразумела, сустрэцца каб абмяркаваць цікавыя выпадкі на ўчастку за куфлем піва. Людзі якія знаёмяцца як назіральнікі пасля могуць застацца сябрамі, рэалізаваць сумесныя праекты ў іншых сферах. І паверце, так часта і адбываецца.

Нагадаць палітычнай вертыкалі краіны пра існаванне закона

Дэмакратычнае грамадства не таталітарна, яно не лічыць, што грамадзянін абавязкова павінен падтрымліваць уладу. Наадварот, плюс такога грамадства заключаецца ў тым, што яно павінна супраціўляцца ўладзе. У Беларусі нам навязваюць іншую ідэю, што мэта грамадства і ёсьць падтрымліваць уладу. У вас з’явіцца магчымасьць перашкодзіць правапарушэньню ці хаця б распавесьці аб гэтым грамадству.

Паглядзець у вочы фальсіфікатарам і дзяржаўным назіральнікам

Галасы не фальсіфікуюць машыны, дзяржава заўжды складаецца з людзей. Быць назіральнікам — гэта шанец паглядзець у вочы тым, хто скрадае выбар у грамадства, прымусіць задумацца тых, хто “усё разумее і нічога не робіць”. Магчыма, гэта не дае вынікаў, магчыма гэта не дасць вынікаў, але калі не назіраць за галасаваннем, то яно само не зробіць сябе сумленным.  Калі-небудзь дзякуючы ў тым ліку назіральнікам у Беларусі зноў адбудуцца дэмакратычныя выбары.

Мажліваць з’езьдзіць  паназіраць за выбарамі за мяжу

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP) ўжо не першы раз ладзіць місію па назіранню ў Беларусі. Акрамя таго шмат місьсій адбываецца за межамі рэспублікі. Пасля атрыманьня вопыту ў Беларусі ў вас з’явіцца магчымасьць параўнаць, як праходзяць выбары ў другіх краінах, часцей больш дэмакратыных за нашую

Каб стаць назіральнікам прасцей за ўсё звярнуцца да адной з наступных ініцыятываў:

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP)

Кампанія “Права выбара”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Яны прапануюць прайсьці відэакурс, а пасля ужо зьвяртацца да іх. Але  ўлічваючы, што выбары хутка, верагодна вам прапануюць штосці больш хуткае

Назіраньне праз збор подпісаў

Чалавек мае магчымасьць назіраць не толькі ад якой-небудзь ініцыятывы, а проста праз збор подпісаў. Неабходна быць старэйшым за 18 год і назбіраць 10 подпісаў выбарцаў са свайго ўчастку. Апошні магчымы тэрмін — 10 кастрычніка.

Па спасылцы можна больш падрабязна даведацца пра гэта.

 

Павел Грыбоўскі, Салігорск.орг

Каментары
Таксама вам будзе цікава