Эканоміка
07 Лютага 2016
1 436
Памочнік прэзідэнта: Мясцовыя ўлады мусяць справаздачыцца перад гараджанамі за выдаткаваныя грошы
У 20-х чыслах студзеня на паліцах кнігарняў з'явілася кніга пад назвай «Фінансавая дыета: рэформы дзяржаўных фінансаў Беларусі». Газета "Звязда" сустрэлася з навуковым рэдактарам, складальнікам і суаўтарам кнігі — доктарам эканамічных навук, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы Кірылам РУДЫМ.

— У кнізе чырвонай ніткай праходзіць думка, што не дзяржава павінна ацэньваць, наколькі эфектыўна выдаткаваны бюджэтныя грошы, наколькі якасна аказана дзяржаўная паслуга, а спажыўцы гэтай паслугі. Але ці здольны чалавек, хворы на парушэнне абмену рэчываў, ацаніць прапісаную яму дыету, асабліва пакуль вынікаў ён не бачыць, але псіхалагічна пакутуе ад абмежаванняў?

— Зразумела, спатрэбіцца час на тое, каб навучыцца гэта рабіць. Пачынаць трэба з мясцовага ўзроўню і паступова расці да рэспубліканскага. Калі я плачу ў мясцовы бюджэт падатак, то хачу ведаць, якім чынам мясцовыя ўлады гэтымі грашыма распарадзіліся, што яны зрабілі для задавальнення маіх патрэб. Калі на гэтыя грошы пабудавана новая дарога, то хачу ведаць, наколькі гэта паўплывала на аварыйнасць, якая ад гэтай дарогі карысць маёй мясцовасці. Калі ўлады вырашаюць патраціць гэтыя грошы так, а не інакш, яны павінны ўлічваць меркаванне спажыўца сваіх паслуг. У выніку чалавек павінен асэнсаваць, што дзяржаўны бюджэт — гэта яго грошы.

Звязда

Каментары
Таксама вам будзе цікава
У вас ёсць дзве каровы
24 Кастрычніка 2015
1 377