ГорадРознае
19 Кастрычніка 2015
1 847
Проста ўявіць: 9 неверагодных навінаў з Беларусі
Проста ўявіць: 9 неверагодных навінаў з Беларусі
Пра тое, што ў нас нічога цікавага не адбываецца, складаюць анектоды. Але гэта не значыць, што так будзе заўжды. Салігорск.орг паспрабаваў ўявіць загалоўкі навінаў, якія сёння нам падаюцца неверагоднымі. Цуд такіх навінаў у тым, што калі нешта такое сапраўды адбудзецца, тысячы людзей будуць казаць, што так і думалі, што менавіта гэтага і чакалі.

Ціхановіч едзе на Еўрабачанне

Народны артыст Беларусі гадамі займаецца нацыянальным адборам на конкурс “Еўрабачанне” і кожны раз мы расчароўваемся вынікамі. Верагодна, як і сам Аляксандр. Магчыма, калісці музыка вырашаць узгадаць былое і ўзяць усё ў свае рукі. І дарэчы, шанцы ёсць

Мікалая Лукашэнку пакідаюць на другі год

У сувязі з частай адсутнасцю на занятках. То ў Кітай лятае з бацькам, то кавуны развозіць ветэранам. Школьніку — школьнае і ніякіх выключэннняў.

Севярынец прызнаўся ў тым, што ён атэіст

Лідэр хрысціянскіх дэмакратаў зрабіў сэнсацыйную заяву і аб’явіў аб выхадзе з партыі і намеры перапісаць усе свае кніжкі. Напрыклад, у апошняй, “Беларускай глыбіні”, аўтар ужыў слова “Бог” каля трох соцен разоў. Усё дарма.

Зборная Беларусі выйшла на Еўра

Пакуль заносіць у катэгорыю неверагодных навінаў перамогу над умоўным Люксембургам рана. Проста ўявім, выхад зборнай з групы быў прыгожай падзеяй.

Саладуха перасадзіў валасы

Кабзон носіць парык, але валасы можна і перасаджваць. Аляксандр Саладуха любіць быць першым.

Здравствуй, чужая милая..

Здравстуй, чужой, милый…

Аляксандр Лукашэнка напісаў прашэнне аб памілаванні

з-за дэфіцыту апошніх. Палітвязні больш не пішуць прашэнні, напіша сам прэзідэнт. Канешне, калі б ён быў тролем і даваў вось такія інтэрв’ю

Wizzair пачынае лятаць з Мінска

Лоу-кост перавозчыкаў у Беларусі няма і пакуль не прадбачыцца. Карцінка магла б парадваць тысячы нашых суайчыннікаў, якія сядаюць у такія самалёты ў Вільні, Варшаве і Каунасе.

Зянон Пазняк выляцеў у Мінск, Сяргей Навумчык яшчэ вагаецца

Пасля прыезда Міхалевіча пра гэтую неверагодную навіну ўсё больш размоваў. Не з-за лайкаў, канешне, а для народу. І перамогі.

Пост сабраў 300 лайкаў, дарэчы

 

Apple адкрые інавацыйны цэнтр у Парку высокіх тэхналогій

Амерыканцы ў захапленні ад выказванняў прэзідэнта пра рэзідэнтаў Парка. Беларускі лідэр назваў праграмістаў “яйкагаловымі”

Так будуць выглядаць прэзентацыі ў Куперціна і ў Мінску

Беларускі рубль расце трэці месяц запар

Ён падаў ад моманту свайго з’яўлення. Гэта нават больш неверагодна, чым адстаўка Лукашэнкі.

 

Іван Шыла, saligorsk.org

Каментары
Таксама вам будзе цікава