Рознае
20 Студзеня 2016
1 687
Салёнае золата: вэстэрн па-салігорску
Салёнае золата: вэстэрн па-салігорску
У рэдакцыю Saligorsk.org трапіла гісторыя, апублікаваная ў папулярнай газеце "Навінкі" ажно ў 1999 годзе. Атрымлівайце асалоду, паважаныя чытачы.

Салёнае золата

Салігорскія старажылы скардзяцца, што больш не пазнаюць родны горад. Яны ведалі іншы Салігорск — ціхі, утульны, зялёны райцентр, дзе ўсе падзеі — крававы мардабой у 12-м мікрараёне ці новая буза незалежных прафсаюзаў. Але вецер пераменаў не пашкадаваў старыя дэкарацыі. Сёньня Салігорск — мэтраполія беларускага сацыяльнага дна. Вінаватае як заўсёды золата, вечны біч чалавецтва.

Вынаходнікам д’ябльскага мэталу аказаўся нейкі накаман зь “Белкі”, хімічны геній, які ў пошуках новага ўбойнага раствору сынтэзаваў усё, што трапілася пад руку. Аказалася, што шляхам няцяжкай хімічнай рэакцыі з дапамогай таннага распушчальніка і “Салутану” можна выдзеліць зь любога кавалку калійнай солі крупіцы сапраўднага чырвонага золата вышэйшай пробы. Зранку наркот ужо ашываўся на мясцовым старавакзальным рынку, прапануючы заежджым каўказцам “карабок” жоўтага парашку на дазьняк “чорнага”.

 

Зразумела, што шэта сышло новаму Мендзялееву раз-другі, але калі ён прыйшоў на рынак зь мехам золата і стаў гандляваць ім, быццам семкамі — на стаканы, — шпана з Шанхаю адразу зацікавілася крыніцай такога багацьця. Такім макарам, сакрэт вырабніцтва зьліткаў стаў вядомы нават апошняму сабаку з самай далёкай шахты.

 

Гэта адбылося на другі дзень пасьля Дня Шахцёра, калі ўвесь горад круціла ад постсьвяточнага бадуна. Вестка пра апошнія дасягненьні арганічнай хіміі хутчэй за агурэчны рассол зьняла ў грамадзянаў рэшткі пахмельля. Праз паўгадзіны ў рэгістратуры мясцовай паліклінікі ўсе талоны да тэрапэўта былі разабраныя на паўгады наперад, натоўпы сымулянтаў бралі штурмам прыёмныя кабінэты, патрабуючы рэцэптаў на “Салутан” з трыма пячаткамі. Пасьля таго, як першыя запасы калійнай солі скончыліся, салігорцы кінуліся на дачныя соткі, каб самім здабываць золатаўтрымальную пароду. Пасевы бульбы, агуркоў, маку былі бязьлітасны вытаптаныя. На іхным месцы ў лічаныя хвіліны зьявіліся мэтровыя катлаваны, запоўненыя людзьмі з рыдлёўкамі, кіркамі шуфлямі.Відавочна, што плошча падсобных гаспадарак не магла задаволіць апэтытаў старацеляў. Тым больш, што электрычкі і аўтобусы не пасьпявалі скідваць партыі авантурыстаў.

 

У самым хуткім часе салігорскія дыгеры паклалі вока на землі мясцовых калхозьнікаў. У вясковыя сельсаветы зачасьцілі “дабрадзеі”, гатовыя выгодна набыць калгасныя абшары. Там, дзе сяляне за блёк “Орбіт бяз цукру” і горстку польскай біжутэрыі ўдрабадан нажорты старшыня калгасу “Пагост” прадаў салігорскім ліхадзеям усю тэрыторыю калгаснай гаспадаркі і нават гатовы быў аддаць за шакаладку для жонкі ўвесь аўтапарк. Іншыя калгасы не паддаліся на агітацыю гарадзкіх “залатавустаў” і выступілі на сьцяжыну сапраўднай вайны за свае землі. Узброіўшыся дзедаўскімі стрэльбамі, туземцы абстрэльваюць прыгарадныя аўтобусы і электрычкі, бяруць у закладнікі гарадзкіх грыбнікоў і час ад часу нават вырашаюцца на сьмелыя вылазкі ў спальныя кварталы гораду. На мапэдах “Карпаты” яны акружаюць нейкую школьную дыскатэку і гасяць усіх без разбору штакетамі ад плоту.

Між тым, як на акраінах не сьціхае страляніна, цэнтар гораду гудзіць.

Працяг будзе………..

 

 

 

Дзякуй Zaza Gašek за рарытэт

Каментары
Таксама вам будзе цікава