БлогіГорадРознае
09 Лістапада 2015
2 353
Што адбудзецца, калі вы пачнеце займацца спортам
Што адбудзецца, калі вы пачнеце займацца спортам
Нават калі вы пачнеце займацца спортам заўтра і не прыйдзеце ў форму да лета,  наўрад вы пашкадуеце. У любым разе, ёсць яшчэ наступнае ды і не толькі лета, зімою ж таксама прыемней выглядаць добра. Спорт да таго ж карысны антыдэпрэсант, працягвае жыццё і ўмацоўвае сілу волі. Ну, вы ўсё гэта ведаеце, таму ж і пачынаеце альбо збіраецеся ў думках перад сном. А каб падрыхтаваць вас да заняткаў спортам, мы склалі спіс рэчаў, якія адбудацца з вамі пасля некалькіх тыдняў трэнеровак.

 

1. Сэлфі


Кажуць, што спартзалі апусцелі б, каб там прыбралі люстэркі альбо хаця б забаранілі рабіць сэлфі. Калі вы падпісаныя ў інстаграме на людзей, якія рэгулярна займаюцца, вы разумееце пра што я. Фота са спартовая залі гэта святое. Дарэчы, не раю ставіцца да гэтага пагарліва. Напрыклад, прачытайце вось гэтую гісторыю.

 

2. Спартовая вопратка


Часта людзі пачынаюць хадзіць у залю без грунтоўнай падрыхтоўкі — першы раз яны могуць і рушнік з дому не ўзяць. Ну, а вопраткай можа служыць старая майка, школьныя шорты альбо спартовы касцюм з 90-х. Але вы ж разумееце, Nike альбо Adidas не проста так плацяць Дэвіду Бэкхэму за рэкламу спартовай формы. Цэлая індустрыя працуе на тое, каб вы захацелі апрануць апошнія трэнікі ад HM і яскравенькія кросы. Тым больш, часта так аказваецца, што і ў вашым спортзалі самыя падкачаныя хлапцы і падцягнутыя дзяўчыны апрануюцца ў новую спартовую вопратку. А, ну і кажуць яна бывае сапраўды больш зручнай.

3. Глядзець на спартовых людзей

Не толькі ў распранальні і самой залі. Як толькі вы пачнеце займацца спортам, паверце — будзе спрацоўваць сістэма «свой-чужы». Цяпер жа вы ведаеце, як растуць мышцы альбо робяцца стройнымі ногі і адпаведна пачнецца гэта заўважаць у іншых людзях.

4.Чытаць пра ежу і магчыма нават добра харчавацца

Канешне, сам спорт не прыходзіць адзін. Каб добра выглядаць недастаткова толькі займацца, нават калі вы станеце хадзіць у трэнажорку штодня, магчыма, «кубікаў» не дачакаецеся. Дыетолагі ведаюць лепей і па-рознаму, але пры любым раскладзе роля здаровай ежы вельмі істотная. Ну і канешне, вы зможаце паглядзець, наколькі па-рознаму пра ежу і харчаванне пішуць. Таму, абірайце адзін сайт, якому будзеце давяраць. Інакш можна заблытацца.

 

5. Іншая вопратка


Справа не толькі ў памерах, большых ці меньшых. Як толькі вы адчуеце змены, вам, як і з сэлфі, захочацца паказаць іх іншым людзям. Больш адкрытыя майкі, легінсы ці кароткія шорты для дзяўчынаў. Ну і чаму не? Калі раней вы ўвесь час бачылі Гослінга і яго біцэпсы ў майцы-алкашцы, надыйшла ваша чарга.

 

6. Агульныя тэмы са знаёмымі, якія займаюцца

Справа не ў спорце, канешне. Рыбакі абмяркоўваюць рыбалку, мужыкі ў барах палітыку, а людзі, якія ходзяць у залю не супраць пагаварыць і пра свае поспехі.

 

7. Знаёмыя трэнеры

Спорт прынясе ў ваш ассяродак і новыя знаёмствы. Трэнеры, іншыя наведвальнікі з нейкім часам пачнуць з вамі вітацца. Пішуць, дарэчы, што шукаць пару ў залі не самы кепскі варыянт,

 

8. Чытанне матывацыйных гісторый

Вядома, вы таксама ўжо сярод тых людзей, якіх могуць ставіць у прыклад. І вы можа быць патаемна хочаце зрабіць фотаздымак «да і пасля» і набраць мільён лайкаў. Дык чаму б не паглядзець на поспехі калегаў? Ці пачытаць іх парады?

 

9. Глядзець спартовыя перадачы

Відэаурокі збіраюць сотні тысяч праглядаў. Яно і зразумела — так лепш вучыцца некаторым практыкаванням. І варта адразу сказаць — такая праграма ёсць і на беларускай мове.

10. Ганарыцца сабой

Не, не тады калі вы паказваеце камусці «біцэпс», а выходзячы са спартовай залі. Вы ж прыйшлі, негледзячы на занятасць, стомленасць. Займаліся, хоць надаела і манатонна. Ну, прырода пастаралася ў гэтым сэнсе — пасля фізычных нагрузак вы адчуваеце пазітыўныя эмоцыі і ганарыцеся сабой.

 

11. Складаць графікі трэніровак

Гэта як пра ежу і вопратку — заняткі спортам з часам стануць больш грунтоўнымі. Навічкі пачынаюць разумець, што практыкаванні робяцца не хаатычна, каб яны прыносілі карысць. Таму, людзя з паперкамі, дзе запісаны дні і трэнажоры ў залі не рэдкасць

12. Матываваць знаёмых

І не толькі «сэлфі». Матываваць словамі, вядома. Вы ж набярэцеся досведу, здабудзеце поспехі і як кожны нармальны чалавек пачнеце даваць парады.

 

13. Цяжкія рэчы стануць лягчэй

Вы па-іншаму пачнеце глядзець на фізычную працу і, напрыклад, цяжкія рэчы. Усё стане прасцей, не важна, падняцца па лесцівы альбо прынесці пакункі з крамы (і не толькі таму, што вы пачнеце набываць меньш ежы:)

 

14. Лепшы сон

І гэта абсалютная праўда, заняткі спортам непасрэдна на гэта ўплываюць. Сэкс, дарэчы, таксама стане лепшым. Што яшчэ трэба?)

 

15. Вены на руках у мужчынаў — справа набірае сур’ёзны абарот


Мужчыны праўда пачынаюць гэта заўважаць. Ды і дзяўчынам, кажуць, падабаецца.

 

16 Мацаць мышцы

Адсюль і наступны пункт — памацаць непасрэдныя вынікі сваёй працы. На гэтую тэму таксама хапае жартаў — ёсць нават артыкулы, дзе вучаць, як правільна цалаваць свой біцэпс.

17. Павага да тых, хто ў добрай форме

Бо вы цяпер будзеце ведаць, што гэта не так проста і патрабуе вялікіх намаганняў і дысцыпліны.

 

Іван Шыла, Салігорск.орг

Каментары
Таксама вам будзе цікава