Рознае
26 Студзеня 2016
1 994
Тэхналогіі, якія выратуюць чалавецтва. Пяць лепшых вынаходак 2015-га
Тэхналогіі, якія выратуюць чалавецтва. Пяць лепшых вынаходак 2015-га

Сёння спаўняецца 90 год з таго часу, як людзі ўпершыню ўбычылі тэлевізар. Сыходзячы з тэорыі тэхналагічнага развіцця па прынцыпу "падзорнай трубы", кожны маленькі крок у навуцы вядзе да велізарных зменаў для чалавецтва. Мінулы год апынуўся звышнасычаным на вынаходніцтвы. Лепшыя з іх далей.

“Li-fi” — звышхуткі інтэрнэт на святлодыёдах

lifi

Назва “Li-fi» паходзіць з ангельскіх слоў «light» — «святло» і «fidelity» — «дакладнасць”. Даследчыкі выкарыстоўвалі мікра святлодыёдную лямпу, перадаючы па 3,5 Гбіта інфармацыі ў секунду праз кожны з трох «асноўных» колераў — чырвоны, зялёны і сіні, — якія разам складаюць звычайнае «белае» святло. Гэта азначае, што сумарная хуткасць перадачы складае 10 Гбіт за секунду (у 100 разоў вышэй за Wi-fi). Тым больш гэтая тэхналогія, пры правільнай растаноўцы перадатчыкаў, выключае так званыя “мертвыя зоны”, якія ўзнікалі па меры выдалення ад  wi-fi-роўтэраў. Больш за тое, бачнае святло не праходзіць скрозь сцены. Таму тэхналогія li-fi больш надзейная з пункту гледжання захавання прыватнасці перадачы дадзеных.

Лекi ад падвышанага халестэрыну

e7063a0334006bb15a073c5b297b8407

  Аднойчы прафесару малекулярнай біялогіі з Тэхаса Хэлен Хоббс на вочы трапіўся незвычайны аналіз крыві абсалютна здаровага чалавека, а ў ліпені 2015 FDA ухваліў два новыя лекі ад «высокага халестэрыну» і сардэчна-сасудзістых хвароб, якія толькі ў ЗША забіваюць па 610 тысяч чалавек у год. Справа ў тым, што Хоббс з калегамі адшукалі ў ДНК 32-х гадовай чарнаскурай пацыенткі рэдкае спалучэнне мутацый. Жанчына была абсалютна здаровай і працавала трэнерам па фітнэсу.

  Утрыманне “дрэннага халестэрыну” у яе крыві трымалася на ўзроўні ўсяго 14 міліграм на 100 мілілітраў ў крыві пры норме ў здаровага чалавека ў раёне 100; ў хворых, перш за ўсё якія пакутуюць атлусценнем і сардэчнымі хваробамі, яна моцна вышэй. А вось ніжэй, хоць бы на ўзроўні 30-40, практычна не бывае. Зрабіўшы пэўныя высновы, яна вынайшла прэпараты, якія цяпер пачалі прадаваць па $ 14 тысяч за гадавы курс. Яны могуць паставіць крыж на сістэме медыцынскага страхавання, якой мы яе ведаем, таму што ў Амерыцы жывуць крыху больш за два мільёны чалавек з высокім халестэрынам, якім гэтыя прэпараты маглі б істотна падоўжыць жыццё. Калі ёсць паказанні, лекар не можа адмовіцца іх выпісаць, а страхоўшчык адмовіцца аплаціць. Сама Хэлен у лістападзе атрымала прэмію Breakthrough Prize, заснавальнікамі якой выступаюць Марк Цукерберг (facebook) і Сяргей Брын (google). Дарэчы Брын мае дэфектны ген у ДНК, які з верагоднасцю ад 30% да 70% выкліча ў яго ў старасці хваробу Паркінсона. Таму кожны год ён выдаткоўвае $ 3 млн на яе даследванне.

3D прынтэры

3dprint

  3D прынтэры ўжо даўна не навіна. Мы шмат чулі пра тое, што з іх дапамогай можна надрукаваць працуючую зброю. Праўда пісталета, напрыклад, хапала толькі на 12 стрэлаў, а яго чарцяжы папалі пад забарону ў ЗША і не толькі. Імплантанты розных частак костак (фрагменты шкілета, чэрапа, храстковых тканін) — адное, але ужо мажліва надрукаваць лекі. Spritam — распрацоўка кампаній Aprecia Pharmaceuticals, якая прызначана для кантролю сутаргавых прыступаў пры эпілепсіі. Мы толькі марыць маглі пра штучныя ворганы, а ўжо гатова шчытападобная залоза для мышаў. Болей за тое, яна была паспяхова перасаджана. Ныркі абяцаюць зрабіць у 2030 гаду. Будзе раней, мы упэўнены.

Разумныя дамы

  Аб іх гавораць, як пра найбольш прагрэсіўную канцэпцыю ўзаемадзеяння чалавека з жыллёвай прасторай. Уявіце сабе: кантраляваць міхрахвалёку можна пультом ад тэлевізара. Ацяпленне залежыць не толькі ад тэмпературы на вуліцы. Вялікую ролю граюць прагноз, хуткасць ветра, часу сутак і інш. І хутка яны будуць не толькі распаўсюджаныя, але і не дарагія. Як модульныя дамы. У Беларусі можна набыць падобны прыкладна за 30 000 $. Нават IKEA іх робіць, каб падтрымаць бежанцаў. Ён каштуе 7000$ і збіраецца за чатыры гадзіны. На даху усталяваны сонечныя батарэі якія, пакуль, пітаюць толькі адну лампу і USB разетку. Увогуле, сонечныя батарэі дазваляюць атрымаць аўтаномнасць ад энэргарэсурсаў. Асноўнае пытанне, як гэтую энергію захаваць. Але Элон Маск ужо зрабіў пэўны крок. Яго аккумулятары здольны утрымліваць каля 10 кВт⋅г і вельмі хутка стануць дасягальнымі. Пакуль іх кошт $ 3000-3500.

Акуляры, якія перамаглі дальтанізм

  Не, гэта зусім не google glass. Сонечныя акуляры EnChroma дазваляюць людзям з дальтанізмам ў першы раз у жыцці ўбачыць колеры такімі, якімі іх бачыць большасць людзей. У 2015-м іх прадалі ўжо больш за 12 тыс. Попыт на акуляры такі, што кампанія пачала працаваць над новым прадуктам — кантактнымі лінзамі. Глядзіце самі:

 

Павел Грыбоўскі, saligorsk.org

Каментары
Таксама вам будзе цікава