Рознае
22 Лютага 2016
2 002
Увага! Тэлефонныя махляры ашукваюць салігорцаў праз абвесткі ў паштовых скрынях
Увага! Тэлефонныя махляры ашукваюць салігорцаў праз абвесткі ў паштовых скрынях
Пад выглядам абвесткі аб працы з заробкам да 20 мільнаў рублёў махляры падманным шляхам спісваюць з рахункаў салігорцаў грашовыя сродкі за фармальна аказваемыя інфармацыйныя паслугі праз платны тэлефонны нумар з кодам 902.

Брудная схема працуе даволі проста. Па паштовых скрынях салігорцаў распаўсяюджваюцца абвесткі з прапановамі аб працы па папулярных вакансіях. Гаворыцца аб магчымасці вахтавай працы з прадстаўленнем жытла і харчавання. Ёсць і прапанова аб падпрацоўцы на даму.

Для дадатковай інфмрацыі неабходна патэлефанаваць на нумар 8-902-211-57-57 з хатняга тэлефона.

IMG_9337

Але аб галоўным ў абвестцы не паведамляецца — кошт самога факту званка, а таксама кожная хвіліна размовы будзе каштаваць вам 49200 рублёў. Натуральна, ніякім працадаўцамі аўтары распаўсюджанай абвесткі не з’яўляюцца, а толькі прадстаўляюць «платныя даведкава-інфармацыйныя паслугі».

Варта адзначыць, што гэткі «блатны» нумар ашуканцам абсалютна легальна ў карыстанне дадзены дзяржаўным аператарам электрасувязі «Белтэлекамам». На іх сайце мы даведаліся, што гэты нумар «арэндуе» у Белтэлекама ІП «Масю Аляксандар Віктаравіч». Цікава, што там жа пазначаны звычайны «бясплатны» нумар мабільнага тэлефона гэтага ІП: 8-029-244-19-05. Наша рэдакцыя паспрабавала патэлефанаваць на гэты нумар і даведацца наконт «падпрацоўкі». Тэлефон падняла жанчына, якая пасля пытання наконт падпрацоўкі павдеаміла, што мы не туды патрапілі і кінула слухаўку. Мы паспрабавалі яшчэ некалькі разоў датэлефанавацца на гэты нумар, але больш ніхто на наш званок не адказаў.

Салігорск ужо ня першы горад у які дабраліся тэлефонныя махляры. Нядаўна пра падобныя выпдкі ў Пінску пісала газета «Медыя-Палесьсе» і сайт by24.org. Спадзяемся, што пасля прачытання гэтага артыкулу салігорскія праваахоўныя органы звернуць сваю ўвагу на гэтых, як мінімум, распаўсюднікаў недобрасумленнай рэклямы, а калі называць рэчы сваімі імёнамі, дык на звычайных махляроў.

Пакуль жа рэкамэндумем вам устрымацца ад званкоў на нумары з прэфіксам 902 і папярэдзіць сваіх блізкіх і сяброў аб ашуканстве з выкарыстаннем гэтага тэлефоннага кода.

Алесь Міхалок

Каментары
Таксама вам будзе цікава