Рознае
08 Студзеня 2016
1 812
Першае інтэрв’ю Салігорскага клуба, які збіраецца паўтарыць подзвіг «Крумкачоў»
Першае інтэрв’ю Салігорскага клуба, які збіраецца паўтарыць подзвіг «Крумкачоў»
Прыклад ФК "Крумкачы" падкрэсліў, што аматарская каманда можа не толькі перамагаць, але і выйсці ў Вышэйшую лігу чэмпіяната Беларусі па футболе. У Салігорску з'явілася новая новая каманда, якая мае не меншыя амбіцыі. Saligorsk.org першы паразмаўляў з прэс-сакратаром "Хімік-Беларуськалій" Іллёй Магілеўцом.

Чаму Вы вырашылі стварыць яшчэ адзін Салігорскі футбольны клуб?

Для горада. Гуляць у ім будуць выключна салігорскія хлопцы, якія працуюць на рудніках. Ёсць верагоднасць, што будуць прыцягвацца і тыя, хто не працуе ў «Беларуськаліі». Але асноўную ж масу складуць менавіта работнікі. Проста ёсць адзін чалавек, які кажа, што ў Салігорску футбалістаў няма. Будзем спрабаваць даказаць адваротнае.

Пагаворым пра назву. У Салігорску прынята называць каманды «Шахцёр» (футбол, хакей), яшчэ «Гарняк» і «Шахтаспецбуд», чаму Вы не адважыліся адысці ад горназдабыўной прамысловасці і выбраць нешта больш патрыятычнае? Ці ўсё ж мэты больш меркантыльныя і Вы такім чынам разлічваеце атрымаць падтрымку ад «Беларуськалія»?

Справа ў тым, што пад гэтымі назвамі ўжо выступаюць каманды, вось мы і не сталі на іх прэтэндаваць. Хоць яно само напрошваецца. «Хімік» — гэта пайшло з падачы Белхімпрафсаюза, які і стаў ініцыятарам стварэння клуба. Беларуськалій ж будзе аказваць падтрымку ў роўнай ступені, як і прафсаюз. А на рахунак назвы, мы не далёка сышлі ад горназдабыўной прамысловасці. Бо БХП належыць да гэтай прамысловасці. Калі сышлі, то скажам, што на ледзь-ледзь іншае адгалінаванне.

Аляксандр Ільюшчыц

Аляксандр Ільюшчыц — гулец «Хімік-Беларуськалій»

Агулам, на якія крыніцы фінансавання разлічваеце?

Беларуськалій і БХП — пачатковы этап. Далей казаць нешта складана. Бо для пачатку трэба заявіць пра сябе. Прыклад «Крумачоў» прымушае верыць, што можна за кошт жадання чагосьці дамагчыся. Пажывем пабачым. Пакуль не хочацца дзяліць скуру незабітага мядзведзя. Але настрой на максімальныя мэты проста вар’яцкі.

Ці будуць выплачвацца гульцам зарплаты альбо яны чакаюць бонусы на асноўнай працы?

Не, пакуль прадугледжана толькі харчаванне, каля 1-2 базавых велічынь за гульню. Усе, хто прыйдзе ў каманду ў гэтым годзе, пагадзіліся гуляць за ідэю, за любоў да футбола і кожны будзе даказваць, што ён чагосьці варты. Бо стаіць задача траплення ў Другую лігу. Хтосьці пагуляў у дублі таго ці іншага клуба, хтосьці на вобласці, але мала хто варыўся на рэспубліканскім узроўні. Вось ён шанец. І ўсё гэта разумеюць.

Мiхаiл Караткевич. У 2011 годзе гуляў за Смалявічы СТІ

Мiхаiл Караткевiч. У 2011 годзе гуляў за Смалявічы СТІ

Ці пачаліся трэніроўкі і дзе яны праходзяць?

Сёння адбыўся першы занятак. Праўда прыйшлося сабрацца ў спартовай залі ў Старобіне. Паступіла прапанова згуляць дзве міні-футбольных гульні. Адну з хлопцамі з Чырвонай Слодобы, а другую з хлопцамі са Старобіна. Усе, хто не быў раніцай заняты асноўнай працай, паехалі. Гульню ў Слабады выйгралі 8:3, а Старобін абыгралі 7:2.

Калі гульцы занятыя асноўнай працай, як ўсё ж такі яны плануюць сумяшчаць, альбо адгулы прыдуць на дапамогу?

Нажаль, адгулаў ўжо няма. Каманда плануецца складам каля 30 чалавек, каб была абойма, якая зможа прыйсці на дапамогу. А наконт сумяшчэнняў, то тут ужо чалавечы фактар. Калі хлопец працуе, не касячыць і просіць замяніць яму змену для таго, каб дапамагчы камандзе, то чаму б і не пайсці на сустрэчу? Думаю, што ўсё гэта вырашаецца. Але калі ўжо не атрымаецца, то заменім. Не замяняльных няма.

Колькі гульцоў на дадзены момант уваходзяць у каманду, хто трэнер, масажысты можа быць?

На дадзены момант у каманду ўваходзяць 22 чалавекi, але мы плануем пашырацца. Пакуль без масажыстаў абыходзімся. А масажысткі многіх нашых футбалістаў дома чакаюць і есці гатуюць. А трэніраваць каманду будзе Аляксандр Станкевіч, якія ў нядаўнім мінулым трэніраваў Старобінскі «Аўтамабіліст». Дапамагаць яму ў гэтым будзе Аляксандр Магілевец.

Аляксандр Магілевец - памочнік трэнера

Аляксандр Магілявец — памочнік трэнера

Ці падалі заяўку на будучы сезон і на якім стадыёне плануеце гуляць?

Заяўка будзе падавацца ў лютым месяцы, пасля таго, як ў студзені ўсё пройдуць медыцынскую камісію. Мы ж павінны пераканацца, што ўсё гатовыя. А хатнім стадыёнам стане «Шахцёр». Штучнае поле дакладна будзе ў распараджэнні «Хіміка». Вырашаецца пытанне з запасным полем, якое натуральнае і абгароджана плотам. Калі ЗАТ ФК «Шахцёр», падоўжыць яго арэнду, то будзем гуляць толькі на штучным. Калі ж не, то перабярэмся на натуральнае.

Як у перспектыве ўяўляеце сітуацыю з фанацкіх рухам, бо гэта абавязковая частка футбола?

Ўсё ж мне здаецца, што на сваю каманду, назавем яе так, будзе хадзіць больш людзей. Можа мне гэта толькі здаецца, але час пакажа. Будуць прыходзіць сем’і гульцоў, сябры сяброў, сваты, браты і г.д. Ды і быць можа людзі будуць хадзіць на два матчы. Чаму не наведваць гульні двух каманд? А будзе гульня — з’явяцца і фанаты. Калі хаця б 5 чалавек пачнуць фанацець за гэты клуб, то я разумею, што ўсё не ідзе дарма.

Ілля Магілевец

Ілля Магілевец

Як можна далучыцца да каманды?

Працаваць у Беларуськаліі, састаяць ў прафсаюзе, звязацца з кім-небудзь з клуба. Запросім на трэніроўкі. Усё проста.

 

Павел Грыбоўскі, saligorsk.org

Каментары
Таксама вам будзе цікава