29 чэрвеня 2009 г. абраз Езуса Міласэрнага прыбыў у парафію Божай Міласэрнасці ў горадзе шахцёраў Салігорску. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У гаміліі арцыпастыр засяродзіў увагу на значэнні ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў жыцці Касцёла і падкрэсліў, што менавіта яны з’яўляюцца прыкладам мужнага вызнання веры для людзей, якія жывуць у секулярным свеце.




Сёньня пачаўся афіцыйны візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Ўкраіны на чале са сьпікерам Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным.

29 чэрвеня адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а 30 чэрвеня Літвін правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.




Фэстываль альтэрнатыўнай музыкі “Жывы гук online” сабраў маладыя беларускія рок-гурты «Мутнаевока», L.I.P. са Стасяй (гурт “По глазам”), Hair Peace Salon, Krok, GARADzKIJA і Open Space. Дзея ладзілася ў Мінску ў двары Дому афіцэраў 27 чэрвеня.




Кубак Беларусі па футболе паехаў сёлета ў Наваполацк. У фінальным матчы за трафей «Нафтан» у дадатковы час зламаў супраціў салігорскага «Шахцёра» — 2:1.
Наваполацкі клуб заваяваў пуцёўку ў Лігу Еўропы.



Самы гучны вынік сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскімі кангрэсменамі — указ аб памілаванні Зэльцэра.

Выраз «палітычны торг» датычна палітыкі афіцыйнага Мінска стаў ужо клішэ, маветонам для аналітыкаў. І тым не меней — гэта сапраўды фірмавы стыль рэжыму. Летась вызвалілі Казуліна ды іншых са спісу палітвязняў — і атрымалі ад Штатаў бонус: прыпыненне санкцый супраць двух прадпрыемстваў «Белнафтахіма». Цяпер вось на шалю вагаў кладзецца лёс небаракі Зэльцэра.

Пра сваю вандроўку ў Калінінградзкую вобласьць піша студэнт з Салігорску, які зараз навучаецца ў Польшчы.
У мясцовай камэндатуры мяне завялі ў пакой філіі ФСБ, які быў наўпрост ілюстрацыяй да савецкіх фільмаў пра чэкістаў: скрыпучы фатэль, абшарпаны стол, партрэт жалезнага Фэлікса над ім і ганаровыя граматы на імя маёра Чарнышова. Там мяне дапытвалі цягам наступнай гадзіны. Маёр распытваў, а жаўнерык спраўна складаў пратаколы, якіх у выніку аказалася ажно пяць!


***

Анэкдот ад «Салідарнасці» пра Лукашэнку

У Беларусі распрацавана новая сыстэма галасаваньня ‑‑ па Інтэрнэце. Тыя, хто галасуе за Лукашэнку, ідуць на сайт president.za. Тыя, хто супраць, — на сайт kgb.by... Там вам патлумачаць, як трапіць на сайт president.za.

Салідарнасць"



«МУС вымагае глыбокіх рэформаў і структурнай перабудовы».Пра гэта заявіў 29 чэрвеня на нарадзе з аператыўна‑кіраўнічым складам органаў унутраных спраў у Мінску Аляксандр Лукашэнка.
На думку кіраўніка дзяржавы, рэфармаванне беларускай міліцыі павінна праходзіць у спакойным рэжыме. Ні ў якім выпадку не павінна быць і татальнай чысткі шэрагаў.



Расія мае намер захоўваць ільготны рэжым паставак энергарэсурсаў у Беларусь.

Пра гэта заявіў прэм'ер‑міністр РФ Уладзімір Пуцін 28 чэрвеня на сустрэчы з лідэрамі фракцый Дзярждумы ў Нова‑Агарове. «У найбліжэйшы час мы наважаны падтрымку беларускай эканомікі захаваць, маючы на ўвазе тэндэнцыю выхаду на сусветны ўзровень цэн на энерганосьбіты», — цытуе Пуціна РІА Новости.



“Мы ня спынім высілкаў па лібэралізацыі візавага рэжыму для беларусаў”. Гэтая заява польскага прэм’ера Дональда Туска з нагоды правядзеньня ў Варшаве Першага сумеснага польска-беларускага эканамічнага саміту зьмешчаная на сайце ўраду Рэспублікі Польшча.






Вайсковыя будні
Войска ёсьць недасьледаванай выспай. Ня гледзячы на тое, што дзясяткі тысяч маладых беларусаў служаць ва Ўзброеных сілах, мы ня маем суцэльнай карціны і ўяўленьня аб сапраўдным жыьці. Студэнты вядуць блогі, як і школьнікі, скульптары, музыкі ці інжынэры. Жаўнеры адстаюць.
Каб выправіць сытуацыю буду пісаць. А каб акрэсьліваць тыя моманты, якія сапраўды цікавы чытачам, прапаную дасылаць камэнты па адрасу: 211172, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, п/о Межыца, в/ч 06405-2д.



Дзякуй салігорскай міліцыі
І гэтыя словы не зьяўляюцца нейкім кпінам ці сарказмам у бок салігорскіх міліцыянтаў з нагоды якога-небудзь чарговага затрыманьня мясцовых актывістаў.
Гэтыя словы зьяўляюцца абсалютна шчырай падзякай. Падзякай за..



Перамог Лукашэнку й застаўся бяз працы
татаколі
Хакейная зборная Гомельскай вобласьці пад кіраўніцтвам Яўгена Лебедзева выйграла ў каманды, за якую гуляў кіраўнік дзяржавы з лікам 9:8. Да гэтага ніводзін беларускі клюб не перамагаў каманду Лукашэнкі. Аднак ужо на наступны дзень спецыяліст застаўся без працы — у панядзелак стала вядома, што назіральная рада жлобінскага хакейнага клуба "Металург" датэрмінова разарвала кантракт з галоўным трэнэрам каманды Лебедзевым, які ачольваў каманду ад моманту яе стварэньня ў 2006 годзе.

Астатнія блёгі тут



Шыла 7 сутак прабыў у адзіночнай камэры
Іван Шыла вызвалены з гаўпвахты і наноў адвезены ў вайсковую частку ў вёску Межыцы.

У пятніцу намесьніка старшыні МФ, палітпрызыўніка Івана Шылу вызвалілі з гаўпвахты і вярнулі ў вайсковую частку. Нагадаем, маладафронтавец быў пакараны 7 суткамі гаўпвахты за тое, што ў яго быў знойдзены мабільны тэлефон.
08:24:50/29-06-2009; | Прочитано 5 раз; | Чытаць ...

Скарга салдата Івана Шылы аб незаконным прызыве ў войска будзе разгледжаная Салігорскім раённым судом 4 чэрвеня, паведаміў нам бацька хлопца Ўладзімір Шыла. Пачатак а 11:00. Судзьдзя — сп.Самойлік

Гэта была першая падобная гучная справа. Потым раптоўна зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі, яшчэ праз год — тэлеаператар Дзмітры Завадскі. Перад гэтым у красавіку 1999 году пры дзіўным збегу абставінаў загінуў папулярны палітык Генадзь Карпенка. У выніку следства ў лістападзе 2000 году генерал‑маёр міліцыі Мікалай Лапацік прадставіў рапарт на імя новага міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава.
28 красавіка наша рэдакцыя наведала горад-прывід Прыпяць, што ў некалькіх кілямэтрах ад Чарнобыльскай АЭС. Сарака сямі тысячны горад быў пакінуты яго жыхарамі 27 красавіка 1986 году, пасьля буйнейшай у гісторыі ядзернай энэргетыкі аварыі.

Сябры Івана Шылы з Салігорску абураныя тымі падзеямі, якія адбываюцца вакол іх паплечніка. Яны заявілі, што прыкладуць усе свае намаганьні дзеля таго каб выправіць сытуацыю.

Арцёма, які знаходзіўся ў ізалятары ў Бабруйску, вызвалілі. Проста прыйшлі ў камеру і сказалі, каб збіраўся з рэчамі. Ён адразу патэлефанаваў з таксафона сваёй маці. Спадарыня Алена сказала, што сына вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.








Дзе Вы жывяце?
Салігорск і Салігоршчына
Менск і Меншчына
Астатняя Беларусь
Эўропа
Расея
Амэрыка
Іншы рэгіён
Уваход для карыстальнікаў

© САЛІГОРСК.org 2006-2008 . Пры выкарыстаньні матэр'ялаў з сайта спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org. Працуе пад кіраваньнемWCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 2.91 сэк..